1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія № 8 г. Мінска» (далей гімназія) размешчана ў тыпавым вучэбным будынку (год пабудовы 1959). Наша вучэбная база - 41 вучэбны кабінет, два камп’ютарныя класы, адзін лінгафонны кабінет. У гімназіі ёсць 1 спартыўная зала, 1 актавая зала, 6 кабінетаў французскай мовы, працуе кабінет сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, бібліятэка і медыятэка, ёсць сталовая, медыцынскі кабінет. Тэхнічны стан будынка, ацяпляльнай сістэмы, вадаправода, каналізацыі знаходзіцца ў здавальняючым стане. Устаноўлена сучасная пажарная сігналізацыя.
2. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў будынку гімназіі абсталявана 19 памяшканняў для 5-11 класаў, 5-11 класы навучаюцца ў першую змену. Напаўняльнасць у 5-9 класах у сярэднім складае 22,5; 10-11 класах - 24 навучэнцы.
3. Нарматыў забяспечанасці навучэнцаў гімназіі агульнай плошчай на аднаго навучэнца, нарматыў забяспечанасці навучэнцаў спартыўнымі плоскасцевымі будынкамі, будынкамі спартыўнага прызначэння выконваецца. Колькасць навучэнцаў 5-11 класаў на адзін камп’ютар складае 6 чалавек. Усе навучэнцы гімназіі ў поўным аб'ёме забяспечаны падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі, рэкамендаванымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
4. Адукацыйны працэс у 5-11 класах ажыццяўляе 41 педагагічны работнік. Адукацыя ўсіх педагагічных работнікаў адпавядае займаемай пасадзе. У 1-9 класах 10 педагагічных работнікаў праводзяць факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці.
5. ДУА «Гімназія № 8 г. Мінска» забяспечвае навучанне і выхаванне на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі і функцыяніруе ў складзе V-XI класаў. Для рэалізацыі праграмы пачатковай адукацыі ў гімназіі дадаткова адкрываюцца 1-4 класы. Адукацыйны працэс у 1-4 класах ажыццяўляюць 11 педагагічных работнікаў. Напаўняльнасць у 1-4 класах у сярэднім складае 22,9. Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіі, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтай установе адукацыі. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі ажыццяўляецца без уступных іспытаў. 1, 2, 4 класы навучаюцца ў першую змену, 3 класы - у другую змену.
6. На II і III ступенях навучанне і выхаванне ажыццяўляецца з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі.З мэтай забеспячэння даступнасці і якасці паслуг адукацыі ў гімназіі прадастаўлена магчымасць ажыццяўлення ў X-XI класах профільнага навучання, якое спалучае вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні і правядзенне прафесійна арыентаваных факультатыўных заняткаў.У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіі, па іх жаданні працягваюць атрыманне адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіі. Пры рэалізацыі профільнага навучання магчымы дзве мадэлі фарміравання X класаў (мадэль 1, мадэль 2).
7. Выпускнікі гімназіі пацвярджаюць вынікі вучэбнай дзейнасці пры паступленні ў ВНУ Рэспублікі Беларусь.
8. Вучні гімназіі паспяхова прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару, у інтэлектуальных і творчых конкурсах МДПДіМ, у рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах. Гімназія актыўна супрацоўнічае з Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

разгарнуць » / « згарнуць