Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асобаў, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Заяўны прынцып аднаго акна - зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладваннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць паданы толькі зацікаўленай асобай.
Пры звароце грамадзяніну неабходна падаць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры, запытваюцца спецыялістам гэтай арганізацыі, а таксама могуць быць паданы грамадзянінам самастойна.
Да ведама грамадзян:
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце №101, тэлефон +375172630336
Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў Довгаль Анастасiя Анатоллеуна.
Папярэдняе кансультаванне грамадзян і (або) папярэдні запіс на прыём да кіраўніка ўстановы адукацыі ажыццяўляецца сакратаром установы адукацыі Довгаль Анастасiя Анатоллеуна
- Па тэлефоне +375172630336
- Па электроннай пошце gymn8@minskedu.gov.by
Запіс ажыццяўляецца: панядзелак-пятніца 9.00-13.00; 14.00-17.00 (кабінет 212).
Для таго, каб скарыстаць магчымасць запісу на прыём праз Інтэрнэт, трэба абавязкова пазначыць наступныя звесткі:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку
- Адрас
- Тэлефон
- Адрас электроннай пошты
- Кароткі змест заявы
- Куды раней звярталіся па дадзеным пытанні
- Ці маецца перапіска, якія патрабаванні з заяўленых не выкананы
Пры падрыхтоўцы да прыёму просім звярнуць увагу на паўнату звестак, што падаюцца.
Ананімныя звароты, калі ў іх няма паведамленняў пра злачынствы, не разглядаюцца.
Пісьмовы запыт пры наведванні ўстановы адукацыі можна пакінуць у кабінеце № 212 у сакратара.