Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.07.2016

Информация для абитуриентов 2016!

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

ЗАПРАШАЕ!

Агульны конкурс па групе спецыяльнасцей:

Групы

Спецыяльнасці і напрамкі

Уступныя выпрабаванні

I

1. «Беларуская філалогія» па напрамках:

- Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць

- Камп’ютарнае забеспячэнне

- Дзелавая камунікацыя

 

2. Славянская філалогія

1. Беларуская мова (ЦТ)

2. Гісторыя Беларусі (ЦТ)

3. Беларуская лiтаратура (ВЭ)

I. Беларуская філалогія. Напрамкі:

1. Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць.

Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік.

2. Камп'ютэрнае забеспячэнне.

Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Спецыяліст па камп'ютэрнай філалогіі.

3. Дзелавая камунікацыя.

Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Спецыяліст па дзелавой камунікацыі.

II. Славянская філалогія

Кваліфікацыя: Філолаг. Выкладчык славянскіх моў і літаратур (з указаннем моў і літаратур). Перакладчык.

Крыху лічбаў

На філалагічным факультэце БДУ навучаецца больш як дзве тысячы студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з Рэспублікі Беларусь, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа. Вучэбны працэс забяспечваюць 16 кафедр, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, лабараторыя тэхнічных сродкаў навучання, 6 спецыялізаваных кабінетаў: беларускай, украінскай, польскай, кітайскай, італьянскай філалогіі, кабінет аўдыёвізуальных сродкаў навучання, а таксама Вучэбны цэнтр філалагічнай падрыхтоўкі, які ажыццяўляе падрыхтоўку абітурыентаў да ўступных экзаменаў па беларускай, рускай і замежнай мовах, літаратуры, а таксама арганізуе курсы па вывучэнні замежных моў для студэнтаў універсітэта. На факультэце працуе больш 30 дактароў навук і звыш 120 кандыдатаў навук.

За гады вучобы ва універсітэце студэнты-філолагі атрымліваюць грунтоўныя веды па беларускай, рускай, сусветнай літаратурах, вывучаюць працэсы гістарычнага развіцця моў, даследуюць іх сучасны стан, а таксама спасцігаюць сакрэты асноў літаратурна-мастацкай дзейнасці, метадаў аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў, тэорыі і практыкі перакладу, камп’ютарных тэхналогій. Студэнты славянскай, рамана-германскай, усходняй філалогіі праходзяць моўную практыку ў краінах вывучаемай мовы: Польшчы, Чэхіі, Германіі, Кітаі і інш.

Для студэнтаў і магістрантаў арганізавана каля 80 навуковых спецсемінараў па актуальных праблемах сучаснага літаратуразнаўства і лінгвістыкі, створаны ўмовы для свабоднага карыстання ў навучальных мэтах рэсурсамі Internet — абсталяваны 3 камп'ютарныя класы на факультэце і 3 міжфакультэцкія медыятэкі.

На вячэрніх курсах студэнты па жаданні вывучаюць дадаткова адну са славянскіх ці заходнееўрапейскіх моў, пасля чаго атрымліваюць адпаведнае пасведчанне. Апрача таго, нашым студэнтам прадстаўляецца магчымасць паралельнага навучання на любым факультэце БДУ для атрымання другой спецыяльнасці: юрыста, эканаміста, псіхолага і інш.

Дыплом філолага запатрабаваны!

У наш час, калі актыўна развіваюцца разнастайныя формы міжнароднага супрацоўніцтва, выдатная моўная, агульнакультурная падрыхтоўка дазваляе выпускнікам філалагічнага факультэта БДУ паспяхова працаваць у якасці рэферэнтаў, маркетолагаў, перакладчыкаў у арганізацыях, установах, на прадпрыемствах народнай гаспадаркі любога профілю, у рэкламных агенцтвах і турыстычных фірмах. З укараненнем новых напрамкаў нашы спецыялісты сталі як ніколі запатрабаванымі ў выдавецтвах, у рэдакцыях газет, часопісаў, радыё і тэлебачання. Рознабаковая падрыхтоўка і высокая эрудыцыя дазваляюць ім упэўнена пачуваць сябе ў якасці аўтараў праграм, рэдактараў, а таксама вядучых самых рэйтынгавых перадач. Сёння філолагі паспяхова працуюць у цэнтрах інфармацыйных тэхналогій, у навуковых і навукова-вытворчых цэнтрах, якія займаюцца пытаннямі камп'ютарнай апрацоўкі тэксту і маўлення. Судовыя спрэчкі па абароне аўтарскіх правоў, па абароне годнасці грамадзян невырашальныя без правядзення рознага роду экспертыз тэксту, вусных выказванняў і нават асобных слоў, што, у сваю чаргу, абумовіла неабходнасць прысутнасці філолагаў і ў сістэме праваахоўных органаў. Глыбокая дасведчанасць нашых выпускнікоў у пытаннях сусветнай літаратуры і культуры, выдатная агульнагуманітарная падрыхтоўка забяспечваюць нашым выпускнікам працаўладкаванне ў літаратурных музеях, архівах, аддзелах рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэк, а таксама ў сістэме народнай адукацыі.

 

Тэл./факс. 222-34-21, 209-50-85,e-mail: phyl@bsu.by, сайты: www.philology.bsu.by; http://abiturient.bsu.by.

Разделы сайта

Яндекс.Метрика